«Шчодры вечар» у інтэрнатах БарДУ

Студэнты, якія пражываюць у інтэрнатах, і ўдзельнікі клуба «Вяртанне да вытокаў» звонкім і вясёлым гуртом наведалі блокі студэнтаў з інтэрнатаў па вул. Убарэвіча, 18, і Убарэвіча, 20.

Мы зазірнулі ў госці як да беларускіх, так і замежных студэнтаў. Наша «працэсія» суправаджалася гучнымі песнямі, пажаданнямі шчасця гаспадарам хаты і варажбой. У кожным блоку нас прымалі вельмі гасцінна і весела. Замежныя студэнты былі здзіўлены нашым з'яўленнем, але даведаўшыся больш пра наша свята, з радасцю прымалі ўдзел у ім.

2016-01-16

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ