Адкрыты дыялог з міністрам адукацыі «Залог поспеху краіны - поспех моладзі»

У рамках маладзёжнага студэнцкага форуму 30 студзеня ў БарДУ адбыўся адкрыты дыялог з міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь М.А.Жураўковым «Залог поспеху краіны - поспех моладзі». 

На сустрэчы з лепшай студэнцкай моладдзю краіны прысутнічалі таксама начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Пшанічная і рэктар БарДУ Васіль Качурка.

Студэнты 43 універсітэтаў прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў, якія маюць адносіны да сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, прапанавалі ідэю далучэння каледжаў да вышэйшай школы па прыкладзе Балонскай сістэмы, дэманстравалі свае варыянты ўніверсітэтаў будучага, якія былі падрыхтаваныя на майстар-класе «Твой універсітэт будучыні» і інш.

Па заканчэнні сустрэчы міністр адукацыі адзначыў, што атрымаў сапраўднае задавальненне ад зносін з беларускімі студэнтамі, адчуў, чым жыве сённяшняя моладзь. Бо менавіта яны поўныя ідэй, і ад іх залежыць будучыня нашай краіны.

2016-02-03

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ