Ва ўніверсітэце прайшоў форум «Мар! Плануй! Дзейнічай!»

Лідары Каардынацыйнага савета і студэнцкіх саветаў БарДУ, а таксама навучэнцы каледжаў і гімназій горада прынялі ўдзел у форуме «Мар! Плануй! Дзейнічай!» у рамках работы інтэлектуальна-творчага аб'яднання «Школа лідара "Творчы актывіст XXI стагоддзя"».

У форуме прынялі ўдзел каля 40 маладых людзей. На мерапрыемстве студэнты БарДУ, навучэнцы каледжаў і гімназій горада практыкаваліся на семінары «Запярэчыць ветліва, або Для чаго этыкет на кожны дзень» (кіраўнік - Ж.А.Галаўко, ст. выкладчык кафедры філалогіі), удзельнічалі ў гутарцы з гарадскім індывідуальным прадпрымальнікам на тэму «Заробак у інтэрнэце. Як не трапіцца на выкрут?» (А.М.Петрачоў, індывідуальны прадпрымальнік), развівалі ў сабе лідарскі патэнцыял (кіраўнік - Ю.У.Башкірава, ст. выкладчык кафедры псіхалогіі), атрымлівалі веды на майстар-класе «Правілы дзелавых перамоў, камунікацыі» (кіраўнік - А.А.Самушчава, педагог-псіхолаг універсітэта). Удзельнікі форуму разважалі аб стварэнні і развіцці праектаў і дыскутаваліі аб паспяховым выступленні на публіцы (кіраўнік - П.І.Папко, прарэктар па выхаваўчай рабоце БарДУ).

2016-03-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ