«Вадзіцель ― пешаход: паразуменне і давер на дарозе»

Такі асноўны прынцып у кіраўніцтве начальніка АДАІ Баранавіцкага ГАУС С.С.Жытко: «Агрэсіўнасці адзін да аднаго ва ўдзельнікаў дарожнага руху быць не павінна!».

У сакавіку прадоўжыўся відэалекторый па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму сярод студэнцкай моладзі, ініцыяваны педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат. Студэнты III і V курсаў інжынернага факультэта сустракалі начальніка АДАІ Баранавіцкага ГАУС С.С.Жытко і старшага дзяржаўтаінспектара аддзялення ДАІ Баранавіцкага ГАУС А.Д.Валкавыцкага. 

У ходзе відэалекторыя С.С.Жытко ахарактарызаваў сітуацыю, якая складваецца ў горадзе і раёне па дарожна-транспартных здарэннях, паказаў, якая адміністратыўная адказнасць наступае за парушэнні правіл дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху (вадзіцелямі, веласіпедыстамі, пешаходамі), звярнуў увагу на новаўвядзенні ў правілах дарожнага руху, адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. 

Студэнтам быў прадэманстраваны фільм «Добрыя дарогі дзяцінства», распаўсюджаны буклеты з актуальнай інфармацыяй па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму.

2016-03-14

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ