У межах навучальнага форуму «Лідарства. Творчасць. Ініцыятыва» для сакратароў навучальных груп ПА ГА «БРСМ» БарДУ педагогі-псіхолагі правялі секцыю «Псіхалогія лідара»

З даўніх часоў здольнасць да лідарства лічыцца бясспрэчнай якасцю паспяховага чалавека.

У наш час паняцце лідарства распаўсюджана паўсюдна – у сем'ях, у кампаніях, ва ўладзе. Псіхалогія лідара з'яўляецца спосабам светапогляду чалавека, яго думак, успрымання рэальнасці і сваіх магчымасцяў. Лідар здольны захоўваць веру ва ўласныя сілы нават у самых складаных сітуацыях, захоўваць спакой і ўраўнаважанасць заўсёды і ўсюды. Менавіта таму адна з секцый навучальнага форуму для сакратароў навучальных груп была прысвечана тэматыцы «Псіхалогія лідарства».

Усе прысутныя разабраліся ў тым, хто ж такі лідар, разгледзелі асноўныя якасці, неабходныя чалавеку для таго, каб называцца «лідарам».

P.S. Паглядзіце на начальнікаў арганізацый, уласнікаў буйных карпарацый – усе яны валодаюць большасцю з гэтых якасцяў, яны валодаюць псіхалогіяй лідарства. Хіба яны нарадзіліся з гэтымі якасцямі? Не, яны развівалі іх з вопытам. Калі яны змаглі гэта зрабіць, дык і вы абавязкова зможаце, усё ў вас атрымаецца.

2016-03-16

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ