«Будучыня пачынаецца сёння» - лейтматыў круглага стала, які прайшоў на факультэце педагогікі і псіхалогіі ў рамках Сусветнага дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам

У круглым стале ўдзельнічалі спецыялісты розных медыцынскіх профіляў: урач-валеолаг Баранавіцкага ЗЦГіЭ Л.М.Кіслая, урач-дэрматавенеролаг скурна-венералагічнага дыспансера А.І.Буйкевіч, урач акушэр-гінеколаг УАЗ «Баранавіцкі радзільны дом» А.А.Касцюк, а таксама педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат. 

У ходзе круглага стала абмяркоўваліся сацыяльныя і маральныя аспекты рэпрадуктыўных паводзін, былі пералічаны асноўныя  захворванні, якія часта сустракаюцца, асаблівасці працякання захворванняў, наступствы інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, і іх прафілактыка, закранутая праблема самалячэння. 

ІППШ называюць «хваробамі няправільных паводзінаў». Таму інфармацыйна-прафілактычны характар круглага стала і накіраваны на прадастаўленне моладзі магчымасці яшчэ раз задумацца, да чаго могуць прывесці ўласныя легкадумнасць і бестурботнасць. 

Здароўе моладзі - здароўе будучага пакалення.

2016-03-18

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ