У канцэртна-актавай зале БарДУ з поспехам прайшоў прэм’ерны паказ тэатральна-паэтычнай кампазіцыі «Абяцанне» народнага тэатра моды «Світа»

Прэм’ера новай пастаноўкі адбылася ў фармаце канцэрта-акцыі да Сусветнага дня Зямлі, у якім прынялі ўдзел мастацкія калектывы аддзела культуры і творчасці ўніверсітэта. Кожнае выступленне, якое стала своеасаблівым заклікам шанаваць і берагчы жыццё на Зямлі, зрабіла велізарнае ўражанне на ўсіх прысутных у зале. Аднак кульмінацыйным момантам мерапрыемства з’явілася яркае тэатралізаванае выступленне ўдзельнікаў народнага тэатра моды «Світа», якія прадставілі новую сцэнічную кампазіцыю «Абяцанне» з адзінай сюжэтнай лініяй глабальна-экалагічнай накіраванасці і сацыяльным падтэкстам.

Уражаныя гледачы стоячы і з крыкамі «Брава!» апладзіравалі ўдзельнікам тэатра і яго кіраўніку М.В. Лукашэвіч, якая, у сваю чаргу, выказала шчырую ўдзячнасць за аказаную дапамогу і падтрымку адміністрацыі ўніверсітэта і асабіста рэктару В.І. Качурка, спецыялістам і начальніку аддзела культуры і творчасці, рэжысёру-кансультанту тэатра моды «Світа» Г.У. Грэзе, таленавітаму харэографу В.І. Артухевіч, аўтару эскізаў калекцыі сцэнічных касцюмаў Н.П. Гірыновіч, гукарэжысёру С.Б. Кобрыну, усім удзельнікам тэатра моды, студэнтам Ч. Байрамаву, К. Кобрын, А. Канановічу, Ю. Новік і выпускнікам універсітэта А. Валчэцкай, У. Корсаку, Е. Крапівінай, дырэктару атэлье «Індустрыя моды» Т.У. Ползікавай і яе творчаму калектыву, а таксама ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні тэатральна-паэтычнай кампазіцыі «Абяцанне». Асобная падзяка адміністрацыі ўніверсітэта і прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў за сувенірную прадукцыю і кветкі.

Віншуем універсітэт з новым бліскучым творчым праектам і жадаем далейшых творчых поспехаў кіраўніку і ўсім удзельнікам народнага тэатра моды «Світа»!!!

2016-03-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ