«Рынак працы ў г. Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкавання на працу»

22 сакавіка для студэнтаў выпускных курсаў і ўсіх жадаючых адбыўся семінар-практыкум, арганізаваны педагогамі-псіхолагамі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу».

Усім вядома, як няпроста сёння выпускнікам знайсці сваё месца ў прафесійнай супольнасці ва ўмовах існуючай канкурэнцыі. Гэта асабліва актуальна ў сувязі з тым, што колькасць маладых спецыялістаў даволі высокая, а попыт на іх у наймальнікаў значна ніжэйшы. Адразу пасля заканчэння вышэйшай навучальнай установы, не маючы вопыту работы, знайсці годнае месца, сапраўды, складана. Большасць прафесій, якія атрымліваюць у вышэйшых навучальных установах, патрабуюць вопыту яшчэ і таму, што многія іх тонкасці можна спасцігнуць толькі ў працэсе працы.

Менавіта таму педагогі-псіхолагі выступілі з ініцыятывай аб правядзенні семінара-практыкума «Рынак працы ў г. Баранавічы сёння. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу».

Праграма семінара-практыкума ўключала ў сябе:

  • выступленне начальніка аддзела рынку працы і працаўладкавання упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама В.І. Прыгавай «Рынак працы ў г.Баранавічы сёння»;
  • майстар-клас старшага выкладчыка кафедры псіхалогіі, гештальт-тэрапеўта, вядучага груп Л.А. Русецкай «Працаўладкаванне. Развіццё навыкаў самапрэзентацыі пры ўладкаванні на працу».

У ходзе сустрэчы студэнты атрымалі вычарпальныя адказы на шэраг пытанняў аб тым, якія змены адбыліся на рынку працы ў 2015 годзе, аб прагнозах і перспектывах на будучыню, пра тое, якія прафесіі запатрабаваныя сёння, а таксама атрымалі вялікую колькасць практычных рэкамендацый, якія дазваляюць зацікавіць наймальніка і атрымаць жаданую вакансію.

P.S «Знайдзіце працу, якую палюбіце, і вам больш не прыйдзецца працаваць ніводнага дня ў жыцці»

Канфуцый.

2016-03-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ