Традыцыйным мусульманскім святам Наўруз Байрам замежныя студэнты нашага ўніверсітэта сустрэлі вясну

Ужо некалькі год студэнты з Туркменістана святкуюць сваё нацыянальнае свята ў сценах БарДУ. 

24 сакавіка ў ходзе святочнай праграмы “Светлы дзень – Наўруз” студэнты з Туркменістана нацыянальнымі песнямі і танцамі дарылі гасцям мерапрыемства святочны настрой, весялосць і станоўчыя эмоцыі. У сваіх выступленнях замежныя студэнты расказвалі пра любоў да сваёй краіны і бацькоў, да Беларусі і роднага ўніверсітэта. Па словах замежных студэнтаў, ва ўніверсітэце створаны ўсе ўмовы як для навучання, так і вольнага часу студэнтаў. 

Характэрна, што тут, удалечыні ад дома, сотні студэнтаў адзначаюць не толькі свае нацыянальныя святы, але і падзяляюць і падтрымліваюць беларускую культуру і традыцыі беларускага народа. 

Так, прыемнай нечаканасцю і падарункам стала песня «Белая Русь» у выкананні Мунір Хаджабаевай і інсцэніроўка беларускай песні «Ой, хацела мяне маць».

Асаблівасцю свята ў гэтым годзе стаў актыўны ўдзел у канцэртнай праграме беларускіх студэнтаў. А гэта яшчэ раз падкрэслівае, што для дружбы народаў не існуе ніякіх перашкод і межаў. 

Па добрай туркменскай традыцыі замежныя студэнты падрыхтавалі свае нацыянальныя стравы, накрылі сталы і пачаставалі ўсіх гасцей свята, падарылі ўсім часцінку туркменскага сонца і цяпла.

Студэнты з Тукрменістана дзякавалі адміністрацыі ўніверсітэта за падтрымку і ўважлівае стаўленне да замежных студэнтаў, за аказанне садзейнічання ў культурным і творчым развіцці студэнцтва. 

Арганізатары мерапрыемства - выхавальнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.В.Малышка, М.М.Бурэнка, А.Ю.Валынец, Л.М.Жываглядава, А.А.Дубянюк.

2016-03-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ