На факультэце эканомікі і права прайшоў відэалекторыі «Узаемаразуменне і давер на дарозе»

У красавіку прадоўжыўся відэалекторый па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму сярод студэнцкай моладзі, ініцыяваны педагогам сацыяльным аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат. 

Студэнты факультэта эканомікі і права сустракаліся з начальнікам АДАІ Баранавіцкага ГАУС С.С.Жытко і старшым дзяржаўтаінспектарам аддзялення ДАІ Баранавіцкага ГАУС А.Д.Валкавыцкім. Адкрыла відэалекторый дэкан факультэта эканомікі і права В.А.Бязуглая. 

У ходзе відэалекторыя С.С.Жытко распавёў аб парушэннях, якія часта сустракаюцца, абмаляваў сітуацыю, што складваецца ў горадзе і раёне па дарожна-транспартных здарэннямх, паведаміў, якая адміністрацыйная адказнасць наступае за парушэнні правіл дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху (вадзіцелямі, веласіпедыстамі, пешаходамі), звярнуў увагу на асаблівасці правапарушэнняў сярод студэнтаў-замежнікаў, а таксама адказаў на пытанні студэнтаў.

Былі прагледжаны фільмы «Дарожны фаталізм» і «Градус небяспекі», распаўсюджаны буклеты з актуальнай інфармацыяй па прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму.

2016-04-07

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ