Сусветны дзень здароўя мы адзначаем 7 красавіка!

Здароўе - ні з чым не параўнальная каштоўнасць. 

Кожнаму чалавеку ўласціва жаданне быць дужым і здаровым. Праблема здароўя людзей, асабліва моладзі, хвалюе вельмі многіх. На жаль, у цяперашні час усё цяжэй становіцца далучаць моладзь звярнуць увагу на сваё здароўе. Тэлебачанне, камп'ютарныя гульні, відэа, дыскатэкі, Інтэрнэт ― усё гэта аказвае істотны ўплыў на лад жыцця падлеткаў і моладзі.

Здароўе - гэта галоўнае, што ў нас ёсць у жыцці. І таму здароўю трэба вучыць, здаровы дух трэба выхоўваць.

У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце ажыццяўляецца сістэмны падыход да выхавання фізічна здаровага і гарманічна развітага маладога пакалення, прапагандзе здаровага ладу жыцця сярод студэнтаў і работнікаў. Святкаванне Дня здароўя ў нашым універсітэце стала ўжо традыцыяй. І ў гэтым годзе ў БарДУ праходзілі шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню:

  • фізкультурна-спартыўная акцыя «Будзь у форме»;
  • спартыўны марафон «Зрабі правільны выбар»;
  • фізкультурны флэшмоб «Жыць здорава»;
  • адкрыты інтэрактыўны семінар «Шлях у краіну здароўя» і інш.

Адбыўся адкрыты турнір па настольным тэнісе, стрытболе «Мой выбар - ЗОЖ», працавалі спартыўныя пляцоўкі па розных відах спорту, а таксама студэнты ўніверсітэта сустрэліся з Алімпійскім чэмпіёнам па фрыстайлу- 2014 Антонам Кушнірам. 

У Лядовым палацы Баранавічаў працавала выставачная экспазіцыя БарДУ.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, спартыўны клуб, кафедра тэорыі і практыкі фізічнай культуры, дэканаты факультэтаў, аддзел інфармацыйных тэхналогій.

2016-04-13

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ