Форум-тэатр з пастаноўкамі «Вучымся сварыцца» адбыўся 4 красавіка

Яшчэ вялікі І. Гётэ сказаў, што «з двух чалавек, якія сварацца, вінаваты той, хто разумнейшы». Ну а псіхолагі лічаць, што імкненне пярэчыць і спрачацца - гэта часцей за ўсё прыкмета нясталасці або праявы неўрозу. На жаль, нешматлікія з нас умеюць сварыцца "правільна". Сутыкнуўшыся з чужым, адрозным ад нашага меркаваннем, мы тут жа спяшаемся запярэчыць, не спрабуючы выслухаць чалавека і зразумець яго, што нярэдка прыводзіць да не вельмі добрых наступстваў. І таму кожны павінен ведаць хаця б асноўныя правілы для тых, хто ўступіў у спрэчку. 

Сумесна з акцёрамі пастановак форум-тэатра мы жылі жыццём герояў, якія трапілі ў розныя канфліктныя жыццёвыя сітуацыі. Разбіраліся і рабілі высновы. Адным словам, вучыліся «правільна канфліктаваць». І вось да якіх высноў і рэкамендацый мы прыйшлі:

  1. Перад тым як адказваць на аргументы апанента, можна паспрабаваць некалькі разоў прыкусіць кончык языка. Гэта дапамагае не нагаварыць глупстваў, пра якія мы потым будзем шкадаваць.
  2. Размаўляць спакойным, цвёрдым голасам, без накручвання і ўзнімання эмоцый.
  3. Калі ініцыятарам высвятлення адносін з'яўляецеся вы самі, то неабходна відавочней выяўляць свае прэтэнзіі. Прыводзіць выразныя, зразумелыя вашаму апаненту аргументы, выкладаць іх спакойным тонам, прапаноўваць канкрэтныя спосабы вырашэння праблемы.
  4. Уважліва выслухоўваць адваротны бок і імкнуцца зразумець.
  5. Не абагульняць! Не гаварыць: «Ты (вы) заўсёды так ...» або «Ты (вы) і ў мінулы раз паступіў (лі) гэтак жа ...». Памятаць народную мудрасць: «Хто старое ўспомніць ― таму вока вон!».
  6. Старанна падбіраць словы ― яны могуць не толькі раніць вашага апанента, але і выклікаць зваротны крыўдны «ненарматыўны слоўны паток».
  7. Ніколі не высвятляць адносіны ў прысутнасці трэцяй асобы.Сведка, як правіла, ўзмацняе жаданне любой цаной перамагчы ў спрэчцы.
  8. Старацца ўтрымацца ад папрокаў і меркаванняў, якія зневажаюць вашага апанента.
  9. Адразу высвятляць, у чым вас абвінавачваюць. І ні ў якім разе не рабіць з ходу ніякіх катэгарычных заяў!
  10. Ніколі не паварочвацца спіной да таго, з кім вы размаўляеце, - гэта крыўдная і грубая абраза.
  11. І, вядома ж, вучыцца хавацца за шырму ўнутранай усмешкі. Памятаць: гумар забівае злосць!
2016-04-18

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ