Міжвузаўскі фестываль «Баранавічы – маладзёжная сталіца: разам будзем тварыць, ствараць, краінай ганарыцца!»

Трохдзённы міжвузаўскі фестываль сабраў студэнцкую моладзь устаноў вышэйшай адукацыі Брэсцкай вобласці ў сценах Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, які стаў пляцоўкай для правядзення абласнога этапу Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «АРТ-вакацыі-2016».

Студэнты з цікавасцю наведвалі майстар-класы «Рытмы лаціны для ўсіх», «Сцэнічнае дзеянне ад А да Я», «Харавыя спевы ў новым фармаце часу», удзельнічалі ў рабоце інтэрактыўных творчых пляцовак і ў фотаконкурсе мабільнай фатаграфіі. Для гасцей фестывалю таксама былі арганізаваны: экспазіцыя інфармацыйна-метадычных матэрыялаў БарДУ і ПалесДУ, экспазіцыя творчых работ студэнтаў і выкладчыкаў кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій БарДУ, майстар-клас па ткацтву паясоў, дэманстрацыя конкурсных відэаролікаў БарДУ і ПалесДУ, выстава лепшых работ удзельнікаў «Арт-акадэміі».

Яркім завяршэннем міжвузаўскага фестывалю стаў інтэрактыўны гала-канцэрт, які прайшоў у займальнай форме здымак кінафільма. У канцэртнай праграме прадстаўлены лепшыя конкурсныя нумары мастацкіх калектываў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, а ў інтэрактыўным праекце «Рэцытацыя» таксама прынялі ўдзел студэнты Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Новы фармат правядзення гала-канцэрта, жанравая разнастайнасць канцэртных нумароў, талент і творчыя здольнасці ўдзельнікаў мастацкіх калектываў вельмі ўразілі прысутных у зале гледачоў і членаў рэспубліканскага журы фестывалю «АРТ-вакацыі-2016».

2016-04-19

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ