«Чарнобыль: погляд скрозь час»

26 красавіка на інжынерным факультэце адбыўся відэалекторый-рэквіем, прысвечаны 30-годдзю аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Яго арганізатарамі сталі педагогі сацыяльныя аддзела выхаваўчай работы з моладдзю А.Т.Дробат і С.М.Атоўка сумесна з дэканатам інжынернага факультэта. 

У час прагляду фільма студэнты перанесліся ў падзеі 30-гадовай даўніны, ацанілі ўсю сур'ёзнасць і незваротнасць катастрофы, колькасць чалавечых ахвяр. Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць людзей, якія аддалі сваё жыццё пры ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Таксама перад студэнтамі выступіў настаяцель храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага айцец Віталій. Ён распавёў пра стаўленне праваслаўнай царквы да выпрабаванняў, пасланых людзям у выніку тэхнагенных катастроф, а таксама пра гісторыю стварэння абразоў «Чарнобыльскі Спас», «Маці Божая ахвяры Чарнобыля», «Ісус ацаляе дзяцей Чарнобыля», якія былі напісаны ў памяць аб чарнобыльцах, загінуўшых ад радыеактыўнага заражэння і за здароўе тых, хто выжыў.

2016-05-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ