Міжнародны форум лідараў студэнцкага самакіравання «Я кажу "ТАК!"» адбыўся 4-6 мая ў нашым універсітэце

Ініцыятарам правядзення форуму выступіў аддзел выхаваўчай работы з моладдзю БарДУ пры падтрымцы ўпраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Цікавая, насычаная, разнастайная праграма форуму не пакінула абыякавым ні аднаго яго ўдзельніка! Лідары самакіравання размаўлялі, спявалі, танцавалі і весяліліся. 

Буру станоўчых эмоцый, уражанняў, дыпломы пераможцаў павезлі дадому з першай моладзевай сталіцы Беларусі больш за 200 маладых, актыўных, мэтанакіраваных лідараў з Беларусі, Расіі і Украіны!

Адміністрацыі БарДУ і арганізатарам форуму ўсе ўдзельнікі «пакінулі» вялікі дзякуй за высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню і прадстаўленую магчымасць мець зносіны, абменьвацца вопытам і проста сябраваць, не зважаючы на межы, нацыянальнасці і адлегласці!!!

2016-05-12

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ