Мітынг-рэквіем «Запалі свечку»

Эпідэмія ВІЧ/СНІДу працягвае забіраць жыцці людзей ва ўсім свеце. Для яе не існуе межаў і перашкод, такіх як нацыянальнасць, узрост, пол, прафесія. Для Беларусі, як і для многіх іншых краін, дадзеная праблема актуальная, так як на ўліку інфіцыраваных і хворых на СНІД значыцца вялікая колькасць людзей.

Штогод у трэцюю нядзелю мая па рашэнню СААЗ (Сусветнай арганізацыі аховы здароўя) праходзіць Сусветны дзень памяці памерлых ад СНІДу. Гэта робіцца для таго, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да праблем хворых на СНІД і носьбітаў ВІЧ-інфекцыі, а таксама да распаўсюджвання гэтага захворвання ў свеце.

Дзень памяці ― гэта яшчэ адна магчымасць прадэманстраваць гатоўнасць і жаданне супрацьстаяць далейшаму распаўсюджванню эпідэміі, гэта напамін усім пра тое, што ніхто не застрахаваны ад трагедыі ВІЧ-інфекцыі, гэта магчымасць паказаць усім рэальную блізкасць небяспекі і растлумачыць кожнаму, як гэтага пазбегнуць.

16 мая ў універсітэце прайшоў мітынг-рэквіем «Запалі свечку», арганізаваны аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з Баранавіцкай арганізацыяй БТЧК. У ходзе міні-віктарыны былі актуалізаваны веды прысутных аб прафілактыцы СНІДу. 

Актывісты БТЧК распавялі пра чырвоную стужку, міжнародным сімвале барацьбы з гэтай страшнай хваробай, і квілт, коўдру, якая сімвалізуе светлую памяць аб памерлых і нагоду задумацца жывым. На палатне з выявай чырвонай стужкі былі ўказаны імёны і ўзрост рэальных жыхароў нашага горада, якія памерлі ад СНІДу.

Студэнты пры запаленых свечках ўшанавалі памяць людзей, жыццё якіх забрала хвароба, хвілінай маўчання.

2016-05-20

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ