«АРТ-вакацыі-2016»

У фармаце прафарыентацыйна-адукацыйнага праекта «Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота-2016» у Палацы спорту г. Мінска прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2016».

Па выніках фестывалю Гран-пры за высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю атрымала ўпраўленне адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Вынік удзелу творчых калектываў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў мерапрыемствах, якія праходзілі ў рамках фестывалю, – 22 дыплома рэспубліканскага значэння.

У аглядзе-конкурсе мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі» дыпломамі ўзнагароджаны інструментальная група клуба «Я і гітара» і вакальны гурт «Фольк-мажор», народны ансамбль «Музычны гасцінец», народны тэатр моды «Світа», народны тэатр мініяцюр «Сафіт» і ўдзельнік тэатра Іванчык Яўген, народная студыя эстраднай песні «Талент» і вакалістка студыі Барысевіч Анастасія, студыя мастацкага чытання «Дзеяслоў». У рэспубліканскім конкурсе сучаснай лічбавай творчасці студэнтаў «Арт-партал» дыпломамі адзначаны работы ўдзельнікаў відэаклуба «Action» Байрамава Чынгіса, Канановіча Арцёма і Няпомняшчава Вячаслава. У рэспубліканскім інтэрактыўным праекце «Рэцытацыя» дыпломам узнагароджана студыя мастацкага чытання «Дзеяслоў». У конкурсе літаратурнай творчасці студэнтаў «Аўтограф» дыпломы атрымалі творчае аб’яднанне «Среда» і студыя мастацкага чытання «Дзеяслоў», дыпломамі адзначаны работы Галоўчык Вікторыі, Столяра Сяргея і Жытко Уладзіслава. У рэспубліканскім інсайт-праекце «PRO-вакацыі» дыпломамі ўзнагароджаны народны маладзёжны тэатр мініяцюр «Сафіт», творчае аб’яднанне студэнтаў факультэта славянскіх і германскіх моў, група сучаснай пластыкі інжынернага факультэта.

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» узнагароджана Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у рэспубліканскім фестывалі. Спецыяльным дыпломам за шматгадовую плённую працу па адраджэнні і папулярызацыі беларускіх рамёстваў, актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі ўзнагароджаны кіраўнік гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій Л.Р.Капуза.

Віншуем адміністрацыю ўніверсітэта, кіраўнікоў і ўдзельнікаў мастацкіх калектываў з высокімі творчымі вынікамі і заслужанымі ўзнагародамі!

2016-05-23

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ