Лекцыя-прэзентацыя «Культура і мастацтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны»

У рамках аб'яўленага ў Рэспубліцы Беларусь Года культуры 17 мая на базе інтэрната па вул.Убарэвіча, 22, адбылася лекцыя-прэзентацыя «Культура і мастацтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Дадзенае мерапрыемства было арганізавана аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з лабараторыяй музыкі. Перад студэнтамі выступіла выкладчык вышэйшай катэгорыі Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа А.В.Філіпава, якая ўжо не першы год супрацоўнічае з лабараторыяй музыкі.

Студэнты мелі магчымасць азнаёміцца з дзейнасцю розных работнікаў культуры: паэтаў і пісьменнікаў, музыкантаў і выканаўцаў, мастакоў, кінематаграфістаў, творчасць якіх адыграла вызначальную ролю ва ўсім культурным працэсе ваенных гадоў, бо спрыяла раскрыццю духоўнага свету савецкіх людзей, якія абаранялі гонар і незалежнасць сваёй Радзімы.

Цікавы матэрыял, эмацыянальнае, пачуццёвае і праніклівае апавяданне, цудоўна падабраныя ілюстрацыі з музычнымі фрагментамі ― усё гэта не пакінулі нікога са слухачоў абыякавымі.

2016-05-24

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ