Падары мне чыстае паветра!

31 мая ў інтэрнатах універсітэта педагогамі сацыяльнымі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю была арганізавана акцыя "Падары мне чыстае паветра!", прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з курэннем.

Валанцёры ўніверсітэта правялі са студэнтамі міні-віктарыну, каб яшчэ раз нагадаць пра негатыўныя наступствы курэння для арганізма самога курца і людзей вакол яго. Таксама сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах, распаўсюджвалі буклеты з парадамі па вызваленні ад гэтай згубнай звычкі.

2016-06-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ