У БарДУ новы старшыня Каардынацыйнага савета лідараў студэнцкага самакіравання

Ім стаў студэнт 3-га курса інжынернага факультэта Раман Шухно. Цяперашні старшыня Кірыл Яўцюшын пакінуў свой пост у сувязі з заканчэннем універсітэта.

Выбары старшыні праходзілі ў некалькі этапаў. У ходзе першага этапа кандыдаты на пасаду старшыні ― Раман Шухно (ІФ), Кацярына Бурак (ФПП), Мацвей Данільчык (ІФ), Руслан Папчэня (ІФ) ― прадстаўлялі свае сацыяльныя ці творчыя праекты, дэманстравалі навыкі аратарскага майстэрства. 

Другі этап выбараў, у якім прынялі ўдзел старшыні студэнцкіх саветаў, лідары грамадскіх арганізацый БарДУ, праходзіў у форме закрытага галасавання, па выніках якога старшынёй Каардынацыйнага савета стаў Раман Шухно.

Мы віншуем Рамана і жадаем плённай працы, моцнай каманды, мудрасці, цярпення і поспехаў у вучобе !!!

2016-06-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ