У фармаце адкрытага дыялогу адбылася сустрэча студэнцкай і вучнёўскай моладзі г.Баранавічы з намеснікам міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В.В.Якжыкам на тэму «Роля моладзі ў развіцці краіны»

Каля 150 маладзёжных актывістаў розных сфер дзейнасці абмеркавалі дасягнення моладзі горада, праблемы, шляхі і планы ўдзелу іх у развіцці краіны. 

У сваім выступленні перад актывістамі першай маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь В.В.Якжык адзначыў, што менавіта моладзь з'яўляецца рухаючай сілай краіны. І ў тым, што наш горад стаў першай маладзёжнай сталіцай, вялікая заслуга ўніверсітэта. Сёння БарДУ - адзін з перспектыўных універсітэтаў. Тут створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для падрыхтоўкі будучых спецыялістаў, працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі. 

Сёння ў нашай краіне застаецца актуальнай тэма маладзёжнай палітыкі, бо ад маладога пакалення залежыць, якой будзе наша краіна ў будучыні. 

Абмяркоўваючы дасягненні ўніверсітэта і горада, выкладчыкі, студэнты і навучэнцы школ горада ў сваіх выступленнях закранулі такія тэмы, як "Роля маладога вучонага ў развіцці краіны», «Самакіраванне як пляцоўка па падтрымцы маладзёжных ініцыятыў", "Грамадзянскі абавязак і абавязкі ў разуменні студэнта», «Здаровы лад жыцця як залог псіхічнага і фізічнага здароўя асобы маладога чалавека», «Сацыяльнае партнёрства як сродак развіцця ўстановы вышэйшай адукацыі» і інш.

Удзельнікі сустрэчы актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу з В.В.Якжыкам, задавалі пытанні і атрымлівалі на іх адказы.

2016-06-07

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ