Вызначаны пераможцы I Рэспубліканскай выставы студэнцкай творчасці «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ»

I Рэспубліканская выстава студэнцкай творчасці «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ», якая адкрылася 31 мая і праходзіла ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, завяршыла сваю работу 5 ліпеня 2016 года. Выбар тэмы-дэвізу творчай выставы «Багдановіч. Маладыя жаданні» не выпадковы. Выстава экспануецца ў год 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь прадставілі больш за 200 творчых работ.

Творчыя дасягненні Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў вобласці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва былі паказаны ўдзельнікамі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва аддзела культуры і творчасці (кіраўнік Л. Р. Капуза) і членамі творчага аб'яднання выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт» кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій (кіраўнікі Т. М. Лукашэвіч і Т. М. Дзямідава).

Усе работы, прадстаўленыя таленавітымі студэнтамі нашага ўніверсітэта, высока ацэнены экспертнай групай рэспубліканскай выставы.

Гурток дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва атрымаў дыплом «Гран-пры» выставы.

Дыпломамі пераможца ў намінацыі «Канцэптуальны візуальны сэт» узнагароджаны:

  • Міхнюк Ганна, Чашэйка Ганна, група ТС-51 (кіраўнік Т. М. Лукашэвіч);
  • Віткоўская Кацярына, група ТС-51, Лопух Марыя, група АПВ-21 (кіраўнік Л. Р. Капуза);
  • Віткоўская Кацярына, група ТС-51 (кіраўнік Л. Р. Капуза);
  • Бугрова Вікторыя, група ТС-51 (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Дыпломамі пераможца інтэрнэт-галасавання ў намінацыі «Глядацкія сімпатыі» ўзнагароджаны:

  • Гапановіч Алена, група АПВ-11 (кіраўнік Т. М. Дзямідава);
  • Шчэбет Надзея, група АПВ-11 (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Дыпломамі ўдзельніка ў намінацыі «Канцэптуальны візуальны сэт» узнагароджаны:

  • Бадак Кацярына, Крывадубская Ірына, група ПТ-41 (кіраўнік Т. М. Лукашэвіч);
  • Гапановіч Алена, група АПВ-11 (кіраўнік Т. М. Дзямідава);
  • Лопух Марыя, група АПВ-21 (кіраўнік Л. Р. Капуза);
  • Качан Маргарыта, група ТС-51 (кіраўнік Л. Р. Капуза);
  • Цэван Лілія, група ТС-51 (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Дыпломам удзельніка ў намінацыі «Летэрынг» узнагароджана Шчэбет Надзея, група АПВ-11 (кіраўнік Л. Р. Капуза).

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» узнагароджана дыпломам «За ўдзел у Рэспубліканскай выставе».

Жадаем ўсім членам гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, творчаму аб'яднанню выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт» новых ідэй і перамог!

Работы пераможцаў рэспубліканскай выставы

«Разгулялася вясёлая мяцеліца», Г. Міхнюк, Г. Чашэйка (фотаздымак 2)

«Спатканне», К. Віткоўская, М. Лопух (фотаздымак 3)

«Лясун», К. Віткоўская (фотаздымак 4)

«Вадзянік», В. Бугрова (фотаздымак 5)

 

«Над морам», А. Гапановіч (фотаздымак 6)

 

«І толькі надпіс “Вераніка”…», Н. Шчэбет (фотаздымак 7)

2016-07-11

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ