Сустрэча старшыні Белтэлерадыёкампаніі Г.Б.Давыдзькі з работнікамі і студэнтамі прайшла ў БарДУ.

На сустрэчы прысутнічала таксама першы намеснік старшыні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Н.М.Фёдарава. 

Генадзь Браніслававіч расказаў пра станаўленне і дзейнасць беларускіх тэлеканалаў, пра даўно існуючыя і новыя праекты, зрабіў акцэнт на навінах у беларускім тэлебачанні. 

Пасля выступлення старшыні Белтэлерадыёкампаніі ў ходзе адкрытага дыялогу студэнты задавалі розныя пытанні і атрымлівалі на іх цікавыя адказы. У студэнтаў таксама была магчымасць адправіць сваё пытанне на інфармацыйны рэсурс у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» і электронную пошту. 

Падводзячы вынікі сустрэчы, рэктар нашага ўніверсітэта В.І.Качурка выказаў словы падзякі за цікавы дыялог і адзначыў: «За такі доўгі час і такую вялікую колькасць візітаў гасцей ва ўніверсітэт яшчэ не было настолькі ажыўленага і захапляльнага дыялогу, як сёння. Дыялог атрымаўся прамым, адкрытым і зацікаўленым».

Менавіта такія сустрэчы даюць магчымасць студэнтам пагутарыць з цікавымі людзьмі і атрымаць карысныя для іх парады.

2016-09-12

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ