Мастацкія калектывы БарДУ прадставілі сваю творчую дзейнасць першакурснікам

13 верасня ў канцэртна-актавай зале ўніверсітэта адбыўся канцэрт-прэзентацыя «Маладосць. Творчасць. Пазітыў!», які даў старт XIII фестывалю-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў першага курса «Таленты БарДУ-2016!».

У ходзе канцэрта першакурснікі змаглі не толькі даведацца аб дзейнасці мастацкіх калектываў аддзела культуры і творчасці, але і ўласнымі вачамі ўбычыць яе якасны сцэнічны вынік. Наваспечаныя студэнты ўніверсітэта захоплена і з вялікай цікавасцю глядзелі выступленні народнага інструментальнага ансамбля «Музычны гасцінец», харэаграфічнага калектыва «Імпрэза», народнай студыі эстраднай песні «Талент», вакальнай групы «Фольк-мажор» і клуба па інтарэсах «Я і гітара», народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт», студыі мастацкага чытання «Дзеяслоў», танцавальных гуртоў «Ды-слэйвз» і «JMLV», народнага тэатра моды «Світа».

Па заканчэнні канцэрта-прэзентацыі для першакурснікаў быў арганізаваны «Кірмаш талентаў», дзе яны маглі запісацца ва ўпадабаныя калектывы мастацкай творчасці і пагутарыць з іх кіраўнікамі і ўдзельнікамі.

2016-09-16

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ