«Наркаманія – шлях у нікуды»

22 верасня адбыўся круглы стол «Наркаманія - шлях у нікуды», прысвечаны праблемам нарказалежнасці. Яго арганізатарамі выступілі педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М.Атоўка сумесна з дэканатамі факультэта славянскіх і германскіх моў і інжынернага факультэта.

Перад студэнтамі I курса выступіла загадчык паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Баранавіцкі міжраённы наркалагічны дыспансер» М.А.Шылькова, якая расказала пра прыкметы, стадыі і наступствы згубнай залежнасці.

Пра адказнасць за ўжыванне, захоўванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў распавёў супрацоўнік аддзялення па наркакантролі і процідзеянню гандлю людзьмі ГАУС г.Баранавічы.

У час прагляду фільма першакурснікі змаглі ўвачавідкі ацаніць страшныя змены, што адбываюцца з псіхікай чалавека, які знаходзіцца пад уздзеяннем наркатычных рэчываў.

2016-09-27

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ