.

Лёгкаатлетычная эстафета - 2016

Спартыўным клубам сумесна з кафедрай тэорыі і практыкі фізічнай культуры ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» 28 верасня 2016 года на стадыёне па вул. Паркавай, 62, арганізавана і праведзена лёгкаатлетычная эстафета ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод факультэтаў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды факультэтаў сярод юнакоў і дзяўчат. 

Праграма лёгкаатлетычнай эстафеты складалася з забегу каманд юнакоў на дыстанцыі 10х400м і каманд дзяўчат 10х200м. 

Па выніках правядзення спаборніцтваў вынікі наступныя:

Дзяўчаты 10х200 м:
1 месца - ФПП (5,36); 
2 месца - ФСіГМ (5,46); 
3 месца - ІФ (5,47).

Юнакі 10х400 м:
1 месца - ФПП (10,18); 
2 месца - ІФ (10,33); 
3 месца - ФЭП (11,06). 

Агульнакамандныя вынікі выглядаюць наступным чынам:
1 месца - ФПП; 
2 месца - ІФ; 
3 месца - ФСіГМ; 
4 месца - ФЭП. 

Пераможцы і прызёры лёгкаатлетычнай эстафеты ва ўрачыстай абстаноўцы ўзнагароджаны дыпломамі спартыўнага клуба, а каманда-пераможца – як у мужчын так і ў жанчын - памятнымі прызамі ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. 

Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016 Лёгкаатлетычная эстафета - 2016
2016-09-30