Спартыўны комплекс БарДУ 22-24 лістапада 2016 года сабраў удзельнікаў спаборніцтваў па валейболе, якія ўваходзяць у праграму круглагадовай спартакіяды сярод факультэтаў

У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды факультэтаў сярод дзяўчат і юнакоў. Судзейскую калегію ўзначальвалі студэнты ўніверсітэта, якія ўваходзяць у склад зборнай каманды па валейболе, а таксама супрацоўнікі спартыўнага клуба. 

Па выніках трох дзён барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам:

Камандныя вынікі:

дзяўчаты –

  • ФЭП – 1-е месца;
  • ФПП– 2-е месца;
  • ІФ – 3-е месца;
  • ФСіГМ – 4-е месца;

юнакі –

  • ІФ – 1-е месца;
  • ФЭП – 2-е месца;
  • ФПП – 3-е месца;
  • ФСіГМ – 4-е месца.

Лепшымі гульцамі спаборніцтваў сталі:

дзяўчаты –

  • Харкова Анастасія – гр. ЭТз-31; 
  • Шавель Святлана – гр. ФК-21; 
  • Русак Яна – гр. ПГз-11;

юнакі –

  • Філатаў Антон – гр. ІСТ-31; 
  • Базараў Юсуп – гр. БА-41; 
  • Канавальчык Уладзіслаў – гр. ІСТ-31. 

Словы падзякi за ўдзел – групе падтрымкі, а таксама ўсім тым, хто не застаўся абыякавым пры правядзенні дадзенага спартыўнага мерапрыемства. 

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі спартыўнага клуба і прызамі прафсаюзнага камiтэта студэнтаў.

2016-11-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ