Акцыя «Не дай сябе падмануць!»

На факультэце эканомікі і права ўдзельнікі валанцёрскага атрада «Крылы надзеі» правялі акцыю «Не дай сябе падмануць», прымеркаваную да Міжнароднага дня барацьбы за адмену рабства. Акцыя прайшла па ініцыятыве педагога сацыяльнага аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М.Атоўка пры падтрымцы БТЧК г. Баранавічы.

Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства адзначаецца штогод 2 снежня. Гэты дзень звязаны з датай прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН Канвенцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі і з эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі.

Валанцёры распаўсюджвалі буклеты, якія змяшчалі інфармацыю па бяспечным знаходжанні за мяжой, а таксама нумар гарачай лініі па барацьбе з гандлем людзьмі.

2016-12-06

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ