У выставачнай зале БарДУ адбылося адкрыццё выставы «Багдановіч. Маладыя жаданні...»

Напярэдадні дня нараджэння вялікага беларускага паэта Максіма Багдановіча Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт сустрэў Рэспубліканскі культуралагічны праект «Грані творчасці». Урачыстае адкрыццё экспазіцыі «Багдановіч. Маладыя жаданні...» адбылося 6 снежня ў выставачнай зале БарДУ. Афіцыйны старт мерапрыемству даў прарэктар па выхаваўчай рабоце П.І. Папко.

Прадмовай да знаёмства наведвальнікаў экспазіцыі са светам паэтычных вобразаў Багдановіча сталі творчыя нумары мастацкіх калектываў аддзела культуры і творчасці БарДУ – студыі мастацкага чытання «Дзеяслоў», народнага тэатра моды «Світа», народнай студыі эстраднай песні «Талент». Супрацоўнікі бібліятэкі ўніверсітэта прадставілі ўнікальную калекцыю твораў паэта.

Наведвальнікі выставы ўбачылі лепшыя работы студэнтаў Беларусі ў традыцыйных жанрах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і пазнаёміліся з інавацыйнымі тэхналогіямі – летэрынг, фота-альтэрнат.

Экспазіцыя «Багдановіч. Маладыя жаданні...» будзе адкрыта для наведвання да 16 снежня! Гэта размова нашага маладога пакалення з вечна маладым Багдановічам.

2016-12-09

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ