«Лідар-2016» – студэнт БарДУ Раман Шухно

2016 год – год моладзевай сталіцы - і яшчэ адна ПЕРАМОГА БарДУ ў рэспубліканскім конкурсе! Лідарам 2016 года сярод студэнцкіх актывістаў стаў наш студэнт Раман Шухно, студэнт 4-га курса інжынернага факультэта! 

Конкурс «Лідар года» праводзіўся па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Два дні лідары студсавета 16 універсітэтаў Беларусі змагаліся за званне«Лідар-2016». Конкурс партфоліо, конкурс відэаролікаў «Я шчаслівы, як ніхто!», літаратурная візітоўка «Любіць, адважвацца і развіваць», конкурс літаратурнага майстэрства «Трыбуна "Універсітэт будучыні"» — і 7 удзельнікаў выходзяць у фінал. 

Фіналісты конкурсу сустрэліся на марафоне відэакліпаў «Я шчаслівы, як ніхто!!!» і літаратурных візітных картак «Любіць, адважвацца і развіваць», а таксама памераліся сіламі ў інтэлектуальным паядынку «Лідар-менеджар - гэта Я!». 

Наталля Пшанічная, начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, выказала падзяку кіраўніцтву горада, якое ўзяло на сябе адказнасць і падтрымала праект маладзёжнай сталіцы. 

– Быць першым, пракладваць шлях, якім рушаць за табой астатнія, заўсёды цяжка. Гэта і ёсць лідарства. Баранавічы - горад лідараў, таму што яны ідуць наперадзе, - сказала Н.І. Пшанічная. Яна адзначыла, што Баранавічы імкліва задалі высокую планку тым, хто пойдзе следам за імі. 

Член журы конкурсу, дэпутат Парламента Т.Р. Якубовіч, перш чым наступіў ўрачысты момант цырымоніі ўзнагароджання лідараў, выразіла падзяку Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь і тым людзям, якія прыклалі максімум намаганняў, каб зрабіць конкурс непаўторным і запамінальным, родны ўніверсітэт – БарДУ і любімы горад. Звярнулася Таццяна Раманаўна і да ўдзельнікаў конкурсу:

– Якім бы ні быў для вас фінал, вы павінны разумець, для чаго гэта было патрэбна. Нам, журы, было складана зрабіць свой выбар. У чымсьці вы апярэджвалі адзін аднаго, а ў цэлым ішлі амаль на роўных, бо ўсе вы - лідары. 

Кульмінацыяй конкурсу стала цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу. Калі было абвешчана, што пераможцам конкурсу прызнаны наш студэнт, зала была перапоўнена эмоцыямі. Перамога Ромы – гэта перамога ўсяго ўніверсітэта! 

У намінацыях пераможцамі сталі:

  • спецпрызам Рэспубліканскага студэнцкага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь ўзнагароджана Ксенія Валністая (БДУ); 
  • намінацыя «Лідар-менеджар - гэта я!» – Яўген Церахаў (ВДМУ);
  • намінацыя «Мае дасягненні, мой вынік» – Святлана Пузеева (ГДУ імя Ф. Скарыны).
  • намінацыя «Я шчаслівы, як ніхто!!!» – Ілля Лясун (БДУІР);
  • намінацыя «Любіць, адважвацца і развіваць» – Вольга Янкоўская (БНТУ);
  • намінацыя «Універсітэт будучыні» – Ігар Янковіч (БДЭУ).

 Мы яшчэ раз віншуем наш любімы ўніверсітэт з ПЕРАМОГАЙ!!!

2016-12-19

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ