.

Першае месца ў Рэспубліканскай універсіядзе па таэквандо

У перыяд з 9 па 10 снежня 2016 г. на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры» (Мінск) адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды-2016 па таэквандо. 

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 144 спартсмены (у 2015 годзе – 126) з 18 (у 2015 – 13) устаноў вышэйшай адукацыі. Па ўзроўні спартыўнай кваліфікацыі каманды прадстаўлялі: МСМК – 3 чал., МС – 17 чал., КМС – 43 чал., I разраду – 72 чал., II разраду – 9 чал. 

Наш універсітэт на Рэспубліканскай універсіядзе–2016 па таэквандо прадстаўляў і адстойваў майстар спорту Рэспублікі Беларусь Мазур Сяргей, студэнт інжынернага факультэта гр. IСТ-11. Сяргей выступаў у катэгорыі да 58 кг. У сваёй катэгорыі Мазур Сяргей стаў пераможцам Рэспубліканскай універсіяды па таэквандо.

 Мы віншуем Сяргея і жадаем яму не толькі поспехаў у вучобе, але і дасягнення новых вяршынь у спорце!

Першае месца ў Рэспубліканскай універсіядзе па таэквандо
2016-12-21