.

Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны 4 студэнтам БарДУ!

Рашэннем Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за высокія паказчыкі ў інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наступным студэнтам БарДУ:

  1. КІПЕЛЬ Аліне, студэнтцы 4 курса факультэта эканомікі і права;
  2. САКУЦЕ Аляксандру, студэнту 4 курса факультэта эканомікі і права;
  3. Тураўцу Вадзіму, студэнту 3 курса факультэта славянскіх і германскіх моў;
  4. Сямашка Марыі, студэнтцы 3 курса інжынернага факультэта.

Стыпендыя ў памеры 89,4 рубля штомесяц налічваецца на адзін семестр і выплачваецца адначасова. 

Віншуем нашых студэнтаў і жадаем далейшых поспехаў у вучэбнай і прафесійнай дзейнасці!!!

Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны 4 студэнтам БарДУ!
2017-01-05