.

Навагоднюю казку падарылі дзецям супрацоўнікаў універсітэта ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт»

Напярэдадні Новага года атмасфера сапраўднага чараўніцтва запанавала ў сценах танцавальнай залы ўніверсітэта. Навагодняе свята, падрыхтаванае рэжысёрска-пастановачнай групай аддзела культуры і творчасці сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў БарДУ, стала прыемным сюрпрызам не толькі для дзяцей, але і для дарослых.

Захапляючай сюжэтнай лініяй і яркімі персанажамі прывабіла ўсіх прысутных у зале новая тэатралізаваная пастаноўка «Прыітанне, прывітанне, Новы год!» народнага тэатра мініяцюр «Сафіт». Маленькія гледачы з цікавасцю назіралі за кожным сцэнічным дзеяннем, ахвотна гулялі з казачнымі героямі, радасна сустракалі Дзядулю Мароза са Снягурачкай, дружна адгадвалі загадкі і вадзілі карагоды вакол прыгажуні Ёлкі.

Завяршылася навагодняе свята вясёлай дыскатэкай, уручэннем падарункаў і незабыўнай фотасесіяй з казачнымі героямі.

Навагоднюю казку падарылі дзецям супрацоўнікаў універсітэта ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» Навагоднюю казку падарылі дзецям супрацоўнікаў універсітэта ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» Навагоднюю казку падарылі дзецям супрацоўнікаў універсітэта ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» Навагоднюю казку падарылі дзецям супрацоўнікаў універсітэта ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» Навагоднюю казку падарылі дзецям супрацоўнікаў універсітэта ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт» Навагоднюю казку падарылі дзецям супрацоўнікаў універсітэта ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт»
2017-01-09