Вакалістка народнай студыі эстраднай песні «Талент» стала лаўрэатам II ступені міжнароднага конкурсу «Славянскія сустрэчы»

Студэнтка першага курса факультэта славянскіх і германскіх моў, вакалістка народнай студыі эстраднай песні «Талент» Антаніна Бохан прыняла ўдзел у VI Міжнародным конкурсе-фестывалі музычна-мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы», заснаваным творчым аб'яднаннем «Трыумф» пры інфармацыйнай падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама г. Мінска.

Таленавітая вакалістка годна прадставіла Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт на міжнароднай сцэнічнай пляцоўцы ў Мінску. Пад кампетэнтным кіраўніцтвам Н.Л. Семянковай для ўдзелу ў конкурсе была падрыхтавана складаная вакальная кампазіцыя на французскай мове «Je suise malade». Выступленне вакалісткі народнага аматарскага калектыву аддзела культуры і творчасці БарДУ атрымала высокую ацэнку журы і прынесла перамогу ў конкурсе, па выніках якога Антаніна Бохан была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал».

Віншуем з перамогай і жадаем народнай студыі эстраднай песні «Талент» паспяховага пакарэння новых творчых вяршыняў!!! 

2017-01-18

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ