.

Здароўе моладзі - здароўе будучага пакалення!

Круглы стол «Асцярожна! ІППШ», прымеркаваны да дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, адбыўся 16 лютага на факультэце эканомікі і права.

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі педагог сацыяльны аддзела выхаваўчай работы з моладдзю С.М.Атоўка сумесна з выкладчыкам, адказным за выхаваўчую работу, Д.У.Кулакевіч.

Перад аўдыторыяй выступілі ўрач-валеолог Л.М.Кіслая і ўрач-дэрматавенеролог А.І.Буйкевіч. Падчас гутаркі былі закрануты пытанні рэпрадуктыўных паводзін, асаблівасці захворвання, прафілактыка і наступствы інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, неабходнасці выканання асабістай гігіены.

ІППШ завуць «хваробамі няправільных паводзін». Таму інфармацыйна-прафілактычны характар круглага стала і быў накіраваны на наданне моладзі магчымасці яшчэ раз задумацца, да чаго можа прывесці ўласная легкадумнасць і бестурботнасць.

Здароўе моладзі - здароўе будучага пакалення! Здароўе моладзі - здароўе будучага пакалення!
2017-02-17