Адкрыты дыялог з удзелам старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта А.В.Ліса адбыўся ў БарДУ

У сваім выступленні старшыня адзначыў, што сустрэчы са студэнцтвам ў яго сталі традыцыйнымі, і ён плануе штогод сустракацца з маладым пакаленнем Брэстчыны. 

Ахарактарызаваўшы дасягненні і праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэстчыны за 2016 год, Анатоль Васільевіч адказаў больш чым на 20 пытанняў прысутных. Пытанні паступалі як з залы, так і з інтэрнэт-рэсурсаў універсітэта: электроннай пошты і сацыяльнай сеткі «Укантакце». 

Студэнты і супрацоўнікі цікавіліся актуальнымі пытаннямі аб Дэкрэце № 3 і працаўладкаванні выпускнікоў устаноў адукацыі, сацыяльнай інфраструктуры горада і бюджэтным фінансаванні, аб занятасці маладых людзей у вольны час, брэндавых мерапрыемствах Брэсцкай вобласці і якасцях, неабходных сучаснаму кіраўніку. 

Пасля заканчэння сустрэчы Анатоль Васільевіч зрабіў першы запіс у «Кнізе ганаровых гасцей». Ёсць у гэтым запісе такія словы: «...упэўнены, што Ваша ўстанова адукацыі і ў далейшым будзе ўмацоўваць навуковы патэнцыял рэгіёну, выпускаць высакакласных спецыялістаў, поспехі якіх будуць уносіць дастойны ўклад у скарбонку дасягненняў Брэстчыны і рэспублікі ў цэлым».

2017-03-20

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ