Сярод супрацоўнікаў універсітэта прайшлi спаборніцтвы па плаванні

Спартыўным клубам сумесна з прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў 18.03.2017 праведзены спаборніцтвы па плаванні ў рамках круглагадовай спартакіяды «Здароўе» сярод супрацоўнікаў універсітэта.

Удзел прынялі чатыры факультэты і каманда адміністрацыі. Праграма спаборніцтваў складалася з каманднай эстафеты 4х25 метраў і асабістага першынства сярод мужчын, жанчын і дзяцей. 

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам.

Каманднае першынство:

  • 1-е месца – Факультэт эканомікі і права (1,23,81)
  • 2-е месца – Інжынерны факультэт (1,25,13)
  • 3-е месца – Факультэт педагогікі і псіхалогіі (1,29,46)

Асабістае першынство:


п/п
ФИО Факультет Место
Мужчыны 50м
1. ЛУНДЫШАЎ Дзяніс Сяргеевіч ІФ (37,25) I
2. БЫКОЎСКІ Сяргей Аляксандравіч ФПП (39,34) II
3. ЧАРНЯК Яўген Васільевіч ФЭП (40,52) III
Жанчыны 25м
1. ГУРСКАЯ Вольга Уладзіміраўна ІФ (17,26) I
2. ЛУКАШЭВІЧ Таццяна Міхайлаўна ФПП (23,04) II
3. ЛУНДЫШАВА Ганна Мікалаеўна ІФ (26,38) III

Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі спартыўнага клуба і прызамі прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў.

2017-03-22

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ