.

Смяяцца, каб жыць

Пад такой назвай прайшла канцэртна-забаўляльная праграма для людзей з інваліднасцю для грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў», падрыхтаваная сіламі студэнтаў двух сектараў (культурна-творчага і інфармацыйна-выдавецкага) інтэрната па вул. Убарэвіча, 20.

Знакава, што дадзенае мерапрыемства прайшло напярэдадні светлага свята Вялікадня. Танцавальныя нумары, жартоўныя сцэнкі, КВЗ, брэйн-рынг змянялі адзін аднаго. Асобнай пляцоўкай прайшоў імправізаваны майстар-клас па вырабе сваімі рукамі кветак з каляровай паперы маладымі людзьмі з інваліднасцю, праведзены студэнтам першага курса Зыкавым Паўлам. Студэнты ўніверсітэта – валанцёры атрада «Клопат» – аказвалі дапамогу ў вырабе кветак. 

Цёплая, амаль хатняя атмасфера суправаджала ўсё мерапрыемства. Салодкі стол і танцы завяршылі наш канцэрт. Моладзь з інваліднасцю, сыходзячы, падыходзіла да студэнтаў і арганізатара канцэртнай праграмы выхавальніка інтэрната А.Т. Дробат, сардэчна дзякавала за станоўчыя эмоцыі і выказвала жаданне зноў бачыць нас у сябе ў гасцях.

Смяяцца, каб жыць Смяяцца, каб жыць Смяяцца, каб жыць Смяяцца, каб жыць Смяяцца, каб жыць
2017-04-21