Віншуем пераможцаў міжнароднай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ-2017»!

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася міжнародная выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў пад назвай «Грані творчасці». У гэтым годзе праект прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і праходзіць пад дэвізам «Францыск Скарына. Чалавек дасканалы». Асоба вядомага асветніка не толькі дасканалая, але і вельмі шматгранная – выдавец, перакладчык, філосаф, багаслоў, прадпрымальнік, педагог, доктар медыцыны, доктар свабодных навук.

Творчыя дасягненні Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта былі паказаны ўдзельнікамі гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва аддзела культуры і творчасці (кіраўнік Л.Р.Капуза) і членамі творчага аб'яднання выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт» кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій (кіраўнік Т.М.Дзямідава).

Сем прадстаўленых на выставе работ выкананы ў розных графічных тэхніках (акварэль, каляровыя алоўкі, туш) і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (выцінанка, тэкстыльная аплікацыя). Усе работы высока ацэнены экспертнай групай міжнароднай выставы.

Дыпломамі пераможцы ў намінацыі «Візуальны сэт» узнагароджаны:

  • Грынкевіч Дар'я, група ТС-51 (кіраўнік Т.М.Дзямідава);
  • Амосава Анастасія, група АПВ-11 (кіраўнік Л.Р.Капуза);
  • Ігнацік Валерыя, група АПВ-11 (кіраўнік Л.Р.Капуза);
  • Кухоцкі Віктар, група АПВ-11 (кіраўнік Л.Р.Капуза);
  • Любамірская Ганна, група АПВ-11 (кіраўнік Л.Р.Капуза);
  • Панчанка Алена, група ПП-11 (кіраўнік Л.Р.Капуза);
  • Семяновіч Марта, група АПВ-11 (кіраўнік Л.Р.Капуза).

Установа адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» узнагароджана Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «За ўдзел у міжнароднай выставе».

Жадаем усім членам гуртка дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, творчаму аб'яднанню выкладчыкаў і студэнтаў «Сілуэт» новых ідэй і перамог!

2017-07-07

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ