.

Актуальны дыялог «10 “ЗА” вакцынацыю супраць грыпу» адбыўся ў БарДУ

Восень ўступіла ў свае законныя правы, а значыць, не за гарамі і зіма ― сезон вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, у лік якіх уваходзіць і грып.

Грып ― гэта вострае інфекцыйнае захворванне, выкліканае вірусамі, якое праходзіць з развіццём інтаксікацыі (ліхаманка, галаўны боль, болі ў мышцах, агульнае недамаганне) і паражэннем верхніх дыхальных шляхоў (нос, горла, бронхі). Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце штогод захворваюць на грып 20-30% дзяцей і 5-10% дарослых, паміраюць ад 250 да 500 тыс. чалавек. Эканамічны ўрон ад штогадовых эпідэмій грыпу складае ад 1 да 6 млн долараў ЗША на 100 тыс. насельніцтва. Адзіным надзейным і бяспечным спосабам пазбегнуць захворвання на грып і прадухіліць яго негатыўныя наступствы з’яўляецца вакцынацыя. Аднак сярод насельніцтва знаходзяцца як прыхільнікі, так і праціўнікі прышчэпак супраць грыпу. Менавіта гэта стала нагодай для правядзення ва ўніверсітэце актуальнага дыялогу «10 “ЗА” вакцынацыю супраць грыпу». Перад студэнтамі выступіла А.Р. Аніскевіч, загадчык аддзела эпідэміялогіі ДУ «Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Студэнты даведаліся з вуснаў кампетэнтнага спецыяліста, каму абавязкова неабходная прышчэпка, а хто павінен адмовіцца ад яе, калі аптымальны час для правядзення вакцынацыі, якія існуюць вакцыны.Таксама ва ўдзельнікаў актуальнага дыялогу была магчымасць выказаць сваё стаўленне да вакцынацыі, задаць пытанні. Падчас сустрэчы была прадстаўлена вычарпальная інфармацыя.

Выбар за Вамі, паважаныя супрацоўнікі і студэнты!

 Актуальны дыялог «10 “ЗА” вакцынацыю супраць грыпу» адбыўся ў БарДУ  Актуальны дыялог «10 “ЗА” вакцынацыю супраць грыпу» адбыўся ў БарДУ
2017-09-25