Творчыя калектывы БарДУ павіншавалі супрацоўнікаў ААТ «Гандальмаш» з прафесійным святам

21 верасня на прадпрыемстве «Гандальмаш» г. Баранавічы з поспехам прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню машынабудаўніка. У гэты ўрачысты дзень гандальмашаўцы прымалі шматлікія віншаванні не толькі ад кіраўніка свайго працоўнага калектыву А.Я. Раткевіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.С. Палітыка, старшыні Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў А.В. Селіфонтава, але і ад адміністрацыі і мастацкіх калектываў аддзела культуры і творчасці Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Свае творчыя віншаванні для работнікаў прадпрыемства падрыхтавалі ўдзельнікі народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт», народнага тэатра моды «Світа», харэаграфічнага калектыву «Імпрэза», народнай студыі эстраднай песні «Талент» і народнага інструментальнага ансамбля «Музычны гасцінец». Прадстаўленая канцэртная праграма стварыла святочны настрой, выклікала цікавасць і станоўчыя эмоцыі ва ўсіх прысутных у зале гледачоў. Пасля заканчэння мерапрыемства начальнік аддзела па ідэалагічнай рабоце, справаводстве і сацыяльных пытаннях ААТ «Гандальмаш» С.М. Казарэз падзякавала начальніку аддзела культуры і творчасці Г.У. Грэзе і ўсім удзельнікам мастацкіх калектываў.

Такія выступленні, несумненна, дораць сапраўднае свята супрацоўнікам прадпрыемстваў і арганізацый горада, спрыяюць ажыццяўленню прафарыентацыйнай дзейнасці і фарміраванню пазітыўнага іміджу БарДУ!

2017-09-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ