.

Яцкевіч Дар'я прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету па армрэстлінгу

З 2 па 11 верасня ў Будапешце прайшоў 39-ы чэмпіянат свету па армрэстлінгу сярод дарослых і моладзі, у ім  прынялі ўдзел каля 1200 спартсменаў з 55 краін. 

Каманду БарДУ прадставіла Яцкевіч Дар'я, студэнтка 4 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі.

У выніковым заліку спартсменка ўніверсітэта заваявала 4 месца на левую руку.

Падрыхтаваў спартсменку інструктар па фізічнай  культуры спартыўнага клуба А.С.Лук'янчык. 

Яцкевіч Дар'я прыняла ўдзел у чэмпіянаце свету па армрэстлінгу
2017-10-30