На рэспубліканскім этапе конкурса «100 ідэй для Беларусі» будзе прадстаўлены праект БарДУ

У Брэсце адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурса «100 ідэй для Беларусі». Удзел у дадзеным этапе з рознымі праектамі прынялі і студэнты БарДУ:

  • Аляксандр Говар і Васіль Ілісцінаў, студэнты інжынернага факультэта, з праектам «“Разумны дом” з галасавым інтэрфэйсам і модульнай падтрымкай прылад кіравання на базе платформы Arduino»;
  • Юрый Абрамчук, студэнт факультэта педагогікі і псіхалогіі, з праектам «Экалагічная сцежка вакол возера Сомінскае»;
  • Аляксей Дыкман і Карына Кобрын, студэнты факультэта славянскіх і германскіх моў, з праектам«Student Innovation Workshop». Дадзены праект стаў пераможцам абласнога этапу і будзе прадстаўлены на рэспубліканскім этапе конкурсу, які пройдзе ў лютым. 

ВІНШУЕМ! Жадаем перамогі ў наступным этапе!

2018-01-16

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ