Адкрытая адукацыйная навукова-метадычная пляцоўка «Актуальныя кірункі развіцця выхаваўчага асяроддзя» адбылася ў БарДУ

Арганізатарамі пляцоўкі выступіў аддзел выхаваўчай работы з моладдзю ўніверсітэта. 

Удзел у адукацыйнай пляцоўцы прынялі прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта П.І. Папко, кіраўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта, супрацоўнікі аддзела выхаваўчай работы з моладдзю, выкладчыкі, адказныя за выхаваўчую працу на факультэтах, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў БарДУ.

У ходзе адукацыйнай пляцоўкі ўдзельнікі падвялі вынікі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўніверсітэце за 2017 год і намецілі асноўныя напрамкі развіцця выхаваўчага асяроддзя ўніверсітэта для дасягнення пастаўленых мэтаў і задач у 2018 годзе.

2018-01-26

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ