Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны 2 студэнтам БарДУ! 

Станіславу Варашкевічу, студэнту 3 курса факультэта эканомікі і права, Мілане Данільчык, студэнтцы 3 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за высокія паказчыкі ў інтэлектуальнай і грамадскай дзейнасці. 

Стыпендыя ў памеры 99 рублёў штомесяц налічваецца на адзін семестр і выплачваецца адначасова. 

Віншуем нашых студэнтаў і жадаем далейшых поспехаў у вучэбнай і прафесійнай дзейнасці!!!

2018-01-29

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ