Моладзевы форум «У адзінстве сіла!» даў старт актыўнаму студэнцкаму жыццю ў новым навучальным семестры

Адкрыў форум прарэктар па выхаваўчай рабоце П.І. Папко, які павіншаваў студэнтаў з пачаткам новага навучальнага семестра і пажадаў усім удзельнікам пазітыву і плённай працы.

160 актывістаў БарДУ ў складзе 9 каманд факультэтаў, інтэрнатаў і грамадскіх арганізацый прынялі ўдзел у інтэлектуальна-творчай пляцоўцы «Песнi i гульнi маёй краіны: рэмейк», падчас якой студэнты спявалі беларускія песні («Касiў Ясь канюшыну», «Гэта Беларусь», «Новы дзень»), гулялі ў гульні («Вежа і Рагнеда»,«Ляцеў лебедзь праз раку»,«Словы» і інш.), а потым рабілі на іх рэмейкі. 

Аб праблемах сучаснай моладзі ішла размова падчас адкрытай дыскусійнай пляцоўкі «Крызіс асобы ў люстэрку грамадства», удзел у якой прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.Р. Якубовіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце БарДУ П.І. Папко, настаяцель прыхода храма святога благавернага князя А. Неўскага В.В. Лазоўскі, псіхіятр-нарколаг, урач-псіхатэрапеўт УАЗ «Баранавіцкі радзільны дом» С.А. Матусевіч, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі БарДУ Ю.У. Башкірава.

Пабываць у ролі «кандыдата ў дэпутаты» і прадэманстраваць свае прамоўніцкія здольнасці змаглі актывісты ў ходзе пляцоўкі «Школа відэаінтэрв’ю. Прамова актывіста-“віртуальнага дэпутата” на тэму “Рашэнне праблем студэнцтва”».

Дзень для актывістаў быў насычаны новымі ведамі і сустрэчамі, станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі.

Арганізатарамі маладзёжнага форуму выступілі аддзел выхаваўчай работы з моладдзю сумесна з дэканатамі факультэтаў, Каардынацыйным саветам лідараў студэнцкага самакіравання, прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў універсітэта і ПА ГА «БРСМ» БарДУ.

2018-02-14

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ