Дабрачынны тыдзень «Велікодныя дары» прайшоў у БарДУ

Вось і падыйшоў да канца дабрачынны тыдзень у БарДУ «Велікодныя дары». У рамках дадзенага праекта валанцёры атрада «Крылы надзеі» пад кіраўніцтвам педагога сацыяльнага С.М. Атоўка надалі ўвагу тым людзям, якія сапраўды маюць патрэбу ў дапамозе. 

Валанцёры дапамаглі адзінокім пажылым людзям у падрыхтоўцы да свята. У ходзе дабрачыннага кірмашу быў арганізаваны продаж кексаў, вырабленых сіламі валанцёраў. Атрыманыя сродкі былі пералічаны на лячэнне Варвары Назарэвіч, бацькі якой звярнуліся з просьбай аб аказанні садзейнічання ў дапамозе на лячэнне дзіцяці. 

У ходзе наведвання дзіцячага дома сямейнага тыпу валанцёры разам з дзецьмі здзейснілі «велікоднае падарожжа», падчас якога даведаліся пра традыцыі святкавання Вялікадня ў розных краінах, пагутарылі і правялі час з карысцю.

Падчас майстар-класа па вырабе велікодных сувеніраў валанцёры сваімі рукамі зрабілі маляўнічыя сімвалы Вялікадня з паперы ў розных тэхніках. 

Дзякуй вялікі ўсім, хто прыняў удзел у дабрачынным тыдні! Аб’яднаўшы нашы намаганні, мы зможам зрабіць свет лепшым!

2018-04-09

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ