Студэнтка факультэта славянскіх і германскіх моў, другі сакратар БРСМ БарДУ Анжаліка Сярмяжка прыняла ўдзел у пасяджэнні ГРСС

25-26 красавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр«Лідар» адбылося выязное паседжанне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета (далей - ГРСС), на якім абмяркоўваліся пытанні развіцця студэнцкага самакіравання, уцягвання студэнцкай моладзі ў працэсы кіравання ўстановай вышэйшай адукацыі, удасканалення форм і метадаў узаемадзеяння студэнцкай моладзі з органамі дзяржаўнага кіравання, адміністрацыяй установы вышэйшай адукацыі. 

У рамках мерапрыемства праведзены круглы стол «Механізмы ўдзелу студэнцтва ў дзейнасці ўніверсітэта ў кантэксце імплементацыі прынцыпаў Еўрапейскага прасторы вышэйшай адукацыі» з удзелам першага намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь В.А. Богуша.

Студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі прынялі ўдзел у трэнінгах на камандаўтварэнне і развіццё лідарскіх якасцяў, майстар-класах па развіццю кіраўніцкіх навыкаў і працы ў інфармацыйнай прасторы. Акрамя таго, у рамках сустрэчы абмяркоўваліся праекты, якія будуць рэалізаваны ў бліжэйшы час: грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!», Рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі «АРТ-ВАКАЦЫI-2018», VI Маладзёжны форум Беларусі і Расіі «Моладзь - за Саюзную дзяржаву», правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю УЛКСМ і інш.

Таксама адбыліся выбары прэзідыума ГРСС. Старшынёй Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета большасцю галасоў абраны Рыбнікаў Іван, студэнт 4-га курса ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт».

2018-05-02

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ