Узнагародамі рэспубліканскага фестывалю «АРТ-вакацыі-2018» папоўнілася скарбонка дасягненняў БарДУ!

Віншуем калектыў установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» з атрыманнем Падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую рэзультатыўную дзейнасць па захаванні традыцый і папулярызацыі дасягненняў аматарскіх калектываў, садзейнічанне развіццю інавацыйных форм моладзевай творчасці!

Віншуем кіраўнікоў творчых калектываў і студэнтаў з дастойнай перамогай у рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці студэнцкай моладзі «АРТ-вакацыі-2018» і заваяваннем шматлікіх узнагарод: дзевяці Дыпломаў I ступені і сямі Дыпломаў II ступені ў розных конкурсных намінацыях.

Праграма фестывалю гэтага года ўключала ў сябе работу інтэрактыўных прафарыентацыйных пляцовак, акцыю «Студэнты – дзецям!», маладзёжны флэшмоб, урачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры і гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага фестывалю «АРТ-вакацыі».

Упершыню рэспубліканскі гала-канцэрт адкрывалі творчыя нумары і кліпы калектываў БарДУ (народнага маладзёжнага тэатра мініяцюр «Сафіт», народнага тэатра моды «Світа», народнай студыі эстраднай песні «Талент», студыі мастацкага чытання «Дзеяслоў»).

Да сустрэчы, «Арт-вакацыі-2020»!

2018-06-01

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ