Рэктар і супрацоўнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у вучэбна-метадычным зборы

Рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор з кіраўнікамі падраздзяленняў інфармацыі і грамадскіх сувязей/прэс-службаў органаў унутраных спраў адбыўся на базе Баранавіцкага ГАУС.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прыняў рэктар БарДУ, прафесар В.І. Качурка, які распавёў аб узаемадзеянні БарДУ з праваахоўнымі органамі горада па мінімізацыі рызык маладзёжнага асяроддзя. Адміністрацыяй і работнікамі БарДУ пры ўзаемадзеянні з усімі праваахоўнымі службамі горада ва ўніверсітэце створана інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе, якаое забяспечвае мінімізацыю рызыкі ўжывання алкагольных напояў, наркатычных рэчываў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, недаацэнкі статусу і прэстыжу сям’і ў грамадстве, невыканання правілаў дарожнага руху і бяспекі на чыгунцы, непрыняцця законапаслухмянага ладу жыцця і інш.

У мэтах папярэджання правапарушэнняў ва ўніверсітэце праводзяцца разнастайныя пазавучэбныя мерапрыемствы, працуюць клубы і гурткі пазітыўнай накіраванасці, арганізуюцца сустрэчы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.

З лекцыяй «Механізмы рэагавання на дэструктыўную інфармацыю ў сетцы Інтэрнэт. Сродкі і метады інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння на карыстальнікаў у сетцы Інтэрнэт» выступіла старшы выкладчык кафедры псіхалогіі Ю.У. Башкірава. Метадыст аддзела выхаваўчай работы з моладдзю М.М. Матчэня распавяла аб універсітэцкай газеце «Мой універсітэт».

Вучэбна-метадычны збор праводзіўся ў мэтах павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння са СМІ, пашырэння прысутнасці АУС ў інтэрнэт-прасторы і абмену перадавым вопытам работы супрацоўнікаў падраздзяленняў інфармацыі і грамадскіх сувязяў.

2018-09-28

САЙТЫ СТРУКТУРНЫХ ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯЎ